Сообщение об ошибке

  • Deprecated function: Optional parameter $path declared before required parameter $arg is implicitly treated as a required parameter in include_once() (line 1439 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/bootstrap.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $type declared before required parameter $key is implicitly treated as a required parameter in include_once() (line 1439 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/bootstrap.inc).
  • Deprecated function: Return type of DateObject::__wakeup() should either be compatible with DateTime::__wakeup(): void, or the #[\ReturnTypeWillChange] attribute should be used to temporarily suppress the notice in include_once() (line 143 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/sites/all/modules/date/date_api/date_api.module).
  • Deprecated function: Return type of DateObject::format($format, $force = false) should either be compatible with DateTime::format(string $format): string, or the #[\ReturnTypeWillChange] attribute should be used to temporarily suppress the notice in include_once() (line 143 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/sites/all/modules/date/date_api/date_api.module).
  • Deprecated function: Return type of DateObject::setTimezone($tz, $force = false) should either be compatible with DateTime::setTimezone(DateTimeZone $timezone): DateTime, or the #[\ReturnTypeWillChange] attribute should be used to temporarily suppress the notice in include_once() (line 143 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/sites/all/modules/date/date_api/date_api.module).
  • Deprecated function: Optional parameter $input declared before required parameter $form_state is implicitly treated as a required parameter in include_once() (line 1439 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/bootstrap.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $rrule declared before required parameter $item is implicitly treated as a required parameter in include_once() (line 1439 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/bootstrap.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $rrule_values declared before required parameter $item is implicitly treated as a required parameter in include_once() (line 1439 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/bootstrap.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $data declared before required parameter $name is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $data declared before required parameter $name is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $file declared before required parameter $entity_type is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $account declared before required parameter $entity_type is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $entity declared before required parameter $entity_type is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $account declared before required parameter $entity_type is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $values declared before required parameter $entity_type is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $view_mode declared before required parameter $entity_type is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $langcode declared before required parameter $entity_type is implicitly treated as a required parameter in require_once() (line 342 of /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/module.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $input declared before required parameter $form_state is implicitly treated as a required parameter в функции require_once() (строка 8 в файле /usr/local/www/subdomains/70let/site/modules/multiupload_filefield_widget/multiupload_filefield_widget.module).
  • Deprecated function: Optional parameter $input declared before required parameter $form_state is implicitly treated as a required parameter в функции include_once() (строка 1439 в файле /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/bootstrap.inc).
  • Deprecated function: Optional parameter $item declared before required parameter $complete_form is implicitly treated as a required parameter в функции include_once() (строка 1439 в файле /usr/local/www/subdomains/70let/site/includes/bootstrap.inc).

Гісторыя філалагічнага факультэта

Філалагічны факультэт – адзін са старэйшых у нашым універсітэце. З яго ў свой час былі выйшлі 3 сённяшнія факультэты універсітэта: псіхолага-педагагічны, гістарычны і факультэт замежных моў. Сваю гісторыю філфак адлічвае з восені 1945 года. Многія першыя выкладчыкі і студэнты былі франтавікамі, партызанамі, падпольшчыкамі. Удзельнікамі вайны былі першыя загадчыкі гісторыка-філалагічнага, а затым аддзялення рускай і беларускай моваў і літаратур (з гэтых аддзяленняў пачынаўся філфак) Міхаіл Георгіевіч Дуброўскі, Аляксандр Сцяпанавіч Барысавец, Леанід Антонавіч Царанкоў, Андрэй Захаравіч Жаваранкоў, Ігнат Іванавіч Зянько. У 1945–1946-м – першым навучальным годзе – на гісторыка-філалагічны факультэт было прынята 27 студэнтаў, якія праз 2 гады атрымалі дыпломы настаўнікаў.

Важным этапам у станаўленні філфака былі 50-ыя гады. У 1950 годзе пасля пераўтварэння настаўніцкага інстытута ў педагагічны з’явіліся факултьтэты замест аддзяленняў, утварыліся 4 кафедры з кваліфікаванымі выкладчыцкімі калектывамі: рускай, беларускай моваў, беларускай і рускай літаратур. Уласных кадраў не хапала, таму ў Брэст на філфак прыязджалі выпускнікі з ВНУ Расіі, напрыклад, з Ленінграда прыехаў А.З. Жаваранкаў, з Іванава В.В. Крываносаў… У 50-я гады адбыліся першыя абароны дысертацый выкладчыкамі факультэта. Ужо тады закладваліся асновы навукова-даследчай працы наступных пакаленняў выкладчыкаў і студэнтаў. У 50-я гады на філфак прыйшлі працаваць Уладзімір Андрэевіч Калеснік, які з 1956 года чвэрць стагоддзя кіраваў кафедрай беларускай літаратуры, Ядзвіга Антонаўна Чарняўская, якая ў час вайны настаўнічала ў “зялёнай” партызанскай школе, а потым каля 40 год выкладала студэнтам рускую літаратуру. Гэта – людзі-легенды нашага універсітэта і факультэта.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік, без перабольшання, з’яўляецца духоўным бацькам многіх нашых знакамітых выпускнікоў, якімі сёння ганарыцца факультэт, – Міхася Рудкоўскага, Васіля Жуковіча, Алеся Разанава, Міколы Купрэева, Юрыя Паталкова, Кастуся Жмінько, Міколы Пракаповіча, Алеся Каско, Міколы Аляхновіча... У. Калеснік – заснавальнік, услед за М. Засімам, Брэсцкага абласнога аддзялення пісьменнікаў, літаб’яднання “Берасцейскае вогнішча”. Памяць аб ім перадаецца сённяшнім студэнтам, якія вучацца па кнігах У. Калесніка. У Асветна-адукацыйны цэнтр імя У.А. Калесніка прыходзяць экскурсіі вучняў школ горада і вобласці, каб убачыць выставу яго фота- і жавапісных палотнаў, паглядзець відэафільм пра гэтага выдатнага чалавека і разам з ім паразважаць над існасцю жыцця, літаратуры, філалогіі.

У 2-й палове 50-х–60-х гадоў студэнтамі філфака былі У.В. Гніламёдаў, сёння акадэмік, дырэктар Інстытута імя Я. Купалы НАН Беларусі, В.Я. Ляшук (Зарэцкая) сёння шаноўны прафесар, член-карэспандэнт БелАА, заснавальнік навукова-педагагічнай школы філолагаў у Брэсце, будучыя прафесары, знаныя ў нашай дзяржаве філолагі-навукоўцы А.А. Майсейчык, Г.М. Малажай, А.К. Гардзіцкі, будучы дацэнт БДУ Таісія Тарасевіч, вядомыя на Берасцейшчыне літаратары М.Р. Цялічка, М. Рудкоўскі, М. Купрэеў, А.П. Гарай, А. Філатаў, І.М. Мельнічук, Ю.В. Паталкоў. Вядомымі навукоўцамі і пісьменнікамі сталі нашы выпускнікі М.А. Тычына, Т.М. Саўчук, І.С. Шпакоўскі, В.А. Жуковіч, А.С. Разанаў, П.А. Міхайлаў, В.І. Іўчанкаў, А.К. Каско, М.М. Пракаповіч, Н.В. Гарагляд, М.М. Трафімчук, Р.М. Бензярук, А.В. Бібіцкі і многія іншыя.

Пра пэўную сталасць факультэта можна гаварыць менавіта з 60-х гадоў, калі пачалі выдавацца вучэбна-метадычныя дапаможнікі, падручнікі, навуковыя манаграфіі і публікацыі выкладчыкаў У.А. Калесніка, А.А. Майсейчыка, Я.А. Чарняўскай, Л.П. Смальянавай, М.М. і І.Г. Моладавых, А.Б. Рубцова, Р.І. Карлава, Л.І. Храмавай.

У 70-я гады выкладчыцкі калектыў брэсцкага філфака меў вялікія па тым часе набыткі – было абаронена каля 10 кандыдыцкіх дысертацый па філалогіі Г.М. Малажай, І.А. Шумскай, М.П. Лукашук, А.Ф. Сіраньковым, Ю.В. Паталковым, В.Я. Ляшук, У.А. Лебедзевым, І.І. Калянковічам...

З 80-х гадоў наш факультэт займеў трывалы аўтарытэт лідзіруючай філалагічнай школы ў рэспубліцы (у параўнанні з іншымі рэгіянальнымі вну). У гэты час складваюцца педагагічная, гісторыка-літаратурная, лінгвістычная навукова-даследчыя школы В.Я. Ляшук, У.А. Калесніка, Г.М. Малажай.

У 90-я гады і на пачатку ХХІ стагоддзя традыцыі літаратуразнаўчай школы У. Калесніка рупна працягваў прафесар, член-карэспандэнт БелАА, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства Мікола Іванавіч Мішчанчук, знакаміты вучоны, нястомны працаўнік, чалавек вялікай душы і абаяльнасці, які падрыхтаваў 7 кандыдатаў філалагічных навук.

Сапраўдным прызнаннем дасягненняў філалагічнай навукі ў Брэсцкім педінстытуце, а затым на дзяржаўным узроўні стала адкрыццё аспірантуры (1991). Навуковае кіраўніцтва ажыццяўлялі У. Калеснік, А. Майсейчык, Г. Малажай, В. Зарэцкая.

Прызнаннем навукова-асветных забыткаў філолагаў з Брэста стала прысваенне званняў членаў-карэспандэнтаў БелАА С.Р. Рачэўскаму, Г.М. Малажай, М.І. Мішчанчуку, В.Я. Зарэцкай, В.І. Сянкевічу. аб сур’ёзных навукова-даследчых набытках філфака сведчыць і тое, што ў 1997 г. Дзяржаўная атэстацыйная камісія адкрыла на базе факультэта савет па абароне кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”. За 5 год у Савеце было абаронена 12 дысертацый, ні адна з абароненых у Брэсце не мела рэкламацый.

Са значнымі навукова-асветнымі і духоўна-культурнымі набыткамі і традыцыямі філфак прыйшоў у ХХІ стагоддзе. Сёння на факультэце пяць кафедраў, больш за 80% выкладчыкаў маюць вучоную ступень доктара або кандыдата навук. Прафесарска-выкладчыцкім калектывам факультэта ствараюцца падручнікі, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і комплексы для школ і ВНУ. Студэнцкае жыццё на факультэце цікавае, змястоўнае, насычанае, што дае магчымасць кожнаму знайсці сябе і сцвердзіць як асобу ўжо ў час вучобы. Вялікая ўвага дэканата ўдзяляецца развіццю студэнцкага самакіравання і навукова-даследчай працы студэнтаў.