Івашэнка Мікалай Міронавіч

Нарадзіўся 1 верасня 1917 г. у Віцебску ў сям’і рабочага-чыгуначніка, былога селяніна. Беларус. Скончыў сямігодку (1932), Віцебскае фабрычна-завадское вучылішча чыгуначнікаў (1934), завочна Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1938), Віцебскі педінстытут (1940), Вышэйшую партыйную школу (1952), аспірантуру АН БССР (1955). Абараніў дысертацыю на тэму «Борьба за завершение коллективизации и организационно-хозяйственное укрепление колхозов западных областей Белорусской ССР (1950−1953 гг.)» Кандыдат гістарычных навук (1955). У 1934–1937 гг. працаваў памочнікам паравознага машыніста, у 1938–1940 гг. настаўнікам пачатковых класаў СШ № 2 Віцебска. З 1940 г. па 1946 г. у Ваенна-марскім флоце: курсант вучэбнага атрада Балтыйскага флота ў Кранштаце (1940–1941), камандзір аддзялення радыстаў брыгады тарпедных катэраў Паўночнага флоту. У 1946 г. працаваў завучам, дырэктарам сямігадовай школы № 11 Віцебска, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Віцебскага гаркама КПБ (1946–1947), памочнікам сакратара ЦК КПБ (1947–1953), намеснікам загадчыка аддзела адміністратыўных і гандлёва-фінансавых органаў ЦК КПБ (1953–1954), у час навучання ў аспірантуры працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС Рэспубліканскай партшколы і дацэнтам кафедры гісторыі КПСС Гомельскага педінстытута (1954–1955). Пасля заканчэння аспірантуры − загадчык аддзела школ і ВНУ Гомельскага абкама партыі (1954–1955). 16 жніўня 1958 г. быў зацверджаны дырэктарам Брэсцкага педагагічнага інстытута. 22 лютага 1965 г. вызвалены ад абавязкаў рэктара БрДПІ у сувязі з пераводам на пасаду рэктара Гомельскага педінстытута Аўтар артыкулаў на гісторыка-партыйную тэматыку. Узнагароджаны ордэнамі «Красной звезды», «Отечественной войны» І і ІІ ступеняў, «Знак почета» (1961 г.), двума медалямі.